Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пітво, ✂, н.

  1. гл. піць.

  2. Тое, што п’юць, напітак.

    • Прахаладжальнае п.

пітны, ✂.

Прыгодны для піцця, які мае адносіны да піцця.

  • Пітная вада.
  • Пітная сода.

пітон, ✂, м.

Вялікая неядавітая змяя сямейства ўдаваў, якая жыве пераважна ў джунглях.

|| прым. пітонавы, ✂.

пітэкантрап, ✂, м. (спец.).

Найбольш ранні выкапнёвы чалавек, які ў эвалюцыі папярэднічаў неандэртальцу.