Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пінгвін, ✂, м.

Антарктычная птушка з кароткімі, падобнымі да крылаў ластамі, якая плавае, але не лятае.

|| прым. пінгвінавы, ✂.

пінг-понг, ✂, м.

Настольны тэніс.

|| прым. пінг-понгавы, ✂.

пінеткі, ✂, ж.

Чаравічкі на мяккай падэшве для самых маленькіх дзяцей.

|| прым. пінетачны, ✂.

пінжак, ✂, м.

Частка мужчынскага касцюма ў выглядзе курткі з адкладным каўняром, якая спераду зашпільваецца на гузікі.

  • Аднабортны п.

|| памянш. пінжачок, ✂.

|| прым. пінжачны, ✂.

пінта, ✂, ж.

Адзінка вымярэння вадкасцей і сыпкіх рэчываў у Англіі і ЗША і некаторых іншых краінах, роўная 0,56 л.

пінцэт, ✂, м.

Медыцынскі або тэхнічны інструмент у выглядзе спружынных шчыпчыкаў.

|| прым. пінцэтны, ✂.

пінчэр, ✂, м.

Парода службовых і паляўнічых сабак, якіх выкарыстоўваюць для лоўлі ласак, шашкоў, пацукоў і мышэй.