Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

піва, ✂, н.

Слабаалкагольны пеністы напітак з ячменнага соладу і хмелю.

  • Піва не зварыш з кім-н. (перан. цяжка дагаварыцца; разм.).

|| памянш. піўцо, ✂.

|| прым. піўны, ✂.

  • Піўная бочка.

півавар, ✂, м.

Спецыяліст па піваварэнню.

піваварня, ✂, ж. (уст.).

Тое, што і піваварны завод.

піваварэнне, ✂, н.

Прамысловы выраб піва.

|| прым. піваварны, ✂.

  • П. завод.

півоня, ✂, ж.

Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства люцікавых з вялікімі чырвонымі; ружовымі ці белымі кветкамі.

|| прым. півоневы, ✂.