Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маўзалей, ✂, м.

Вялікае надмагільнае мемарыяльнае збудаванне.

  • М. Леніна.

|| прым. маўзалейны, ✂.

маўзер, ✂, м.

Род аўтаматычнага пісталета.

маўклівы, ✂.

  1. Які не любіць многа гаварыць, немнагаслоўны.

    • М. чалавек.
  2. Зразумелы без слоў.

    • Маўклівая згода.

|| наз. маўклівасць, ✂.

маўленне, ✂, н.

Здольнасць гаварыць; мова, што гучыць.

  • Невыразнае м.

|| прым. маўленчы, ✂.

  • М. апарат.

маўляў, часц. ✂ (разм.).

Паказвае, што асоба, якая гаворыць, перадае чужыя словы.

  • Сказаў, што заняты, прыходзь, м., заўтра.
  • Дзед ганарыўся галубамі: м. ні ў каго няма такіх разумных птахаў.

маўры, ✂, м.

Старажытная назва карэннага насельніцтва афрыканскай дзяржавы Маўрытаніі, а таксама сярэдневяковая назва мусульманскага насельніцтва Перынейскага паўвострава і заходняй часткі Паўночнай Афрыкі.

|| ж. маўрытанка, ✂.

|| прым. маўрскі, ✂ і маўрытанскі, ✂.

маўчальнік, ✂, м.

  1. Чалавек, які даў зарок маўчання пад уплывам рэлігійных меркаванняў (разм. уст.).

  2. Пра маўклівага чалавека, а таксама (неадабр.) пра чалавека, які з меркаванняў асцярогі не выказвае сваёй думкі, адмоўчваецца.

|| ж. маўчальніца, ✂.

маўчанка, ✂, ж. (разм.).

Дзіцячая гульня, у якой той прайграе, хто першым загаворыць.

  • Гуляць у маўчанку (таксама перан. маўчаць тады, калі трэба гаварыць, выказваць сваю думку; неадабр.).

маўчаць, ✂; незак.

  1. Нічога не гаварыць, не падаваць голасу.

    • Слухай і маўчы.
    • Батарэя маўчыць.
  2. Захоўваць што-н. у тайне, не расказваць пра што-н.

    • Аб гэтай справе лепш м.

|| наз. маўчанне, ✂.

маўчком, прысл.

Нічога не кажучы, захоўваючы маўчанне.

  • Сядзець м.