Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мана, ✂, ж.

Хлусня, няпраўда.

мана...

Першая частка складаных слоў, ужываецца замест «мона...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. манагамія, манаграфія, манаплан.

манагамія, ✂, ж. (спец.).

Форма шлюбу, пры каторай адзін мужчына можа ўтвараць сям’ю толькі з адной жанчынай; аднашлюбнасць.

|| прым. манагамны, ✂ і манагамічны, ✂.

манаграма, ✂, ж.

Вязь з дзвюх або некалькіх літар.

|| прым. манаграмны, ✂.

манаграфія, ✂, ж.

Навуковы твор, што даследуе адно якое-н. пытанне, асвятляе адну тэму.

|| прым. манаграфічны, ✂.

маналіт, ✂, м.

  1. Суцэльная каменная глыба, а таксама прадмет, высечаны з яе.

  2. Цвёрдыя матэрыялы ў выглядзе адзінага масіву (спец.).

|| прым. маналітны, ✂.

  • Маналітная калона.

маналітны, ✂.

  1. гл. маналіт.

  2. перан. Моцна згуртаваны, з’яднаны.

    • Маналітная армія.

|| наз. маналітнасць, ✂.

маналог, ✂, м.

Гаворка адной асобы, звернутая да слухачоў або да самога сябе.

  • Сцэнічны м.
  • М. Гамлета.

|| прым. маналагічны, ✂.

манапалізаваць, ✂; зак. і незак.

Устанавіць (устанаўліваць) манаполію на што-н. М. знешні гандаль.

|| наз. манапалізацыя, ✂.

манапаліст, ✂, м.

  1. Чалавек, прадпрыемства, што карыстаюцца манаполіяй у якой-н. галіне.

  2. Буйны капіталіст, прадстаўнік манапалістычнага капіталу.

|| прым. манапалісцкі, ✂.