Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маса, , ж.

  1. Адна з асноўных фізічных характарыстык матэрыі, якая вызначае яе інертныя і гравітацыйныя ўласцівасці (спец.).

    • Адзінка масы.
  2. Цестападобнае бясформеннае рэчыва, густая сумесь.

    • Расплаўленая м. чыгуну.
    • Сырковая м.
  3. Сукупнасць чаго-н., а таксама што-н. вялікае, сканцэнтраванае ў адным месцы.

    • Паветраныя масы.
  4. Мноства, вялікая колькасць каго-, чаго-н. (разм.).

    • М. народу.
  5. мн. Шырокія колы працоўнага насельніцтва.

    • Воля мас.

масавік, , м. (разм.).

Той, хто вядзе работу з масамі, сярод мас, арганізоўвае масавыя гульні, танцы, гутаркі.

масавы, .

  1. Такі, у якім удзельнічае вялікая колькасць людзей.

    • М. гераізм савецкіх воінаў.
  2. Які выпускаецца ў вялікай колькасці.

    • Масавая вытворчасць тэлевізараў.
  3. Прызначаны для шырокіх мас.

    • Тавары масавага ўжытку.
  4. Які належыць да шырокіх колаў насельніцтва.

    • М. чытач.

|| наз. масавасць, .

масаж, , м.

Расціранне цела з лячэбнай мэтай.

  • М. твару.

|| прым. масажны, .

масажаваць, ; незак.

Рабіць масаж.

  • М. хвораму руку.

|| наз. масажаванне, .

масажыст, , м.

Спецыяліст па масажу.

|| ж. масажыстка, .

|| прым. масажысцкі, .

масіраваць, ; зак. і незак. (спец.).

Сканцэнтраваць (канцэнтраваць) у адным месцы (войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь).

  • М. артылерыю.

|| наз. масіроўка, .

масіў, , м.

  1. Горнае ўзвышша аднароднай геалагічнай будовы з плоскай вяршыняй.

    • Торныя масівы.
  2. Вялікая прастора, аднародная па якіх-н. прыметах.

    • Лясныя масівы.

|| прым. масіўны, .

масіўны, .

  1. гл. масіў.

  2. Цяжкі, вялікі.

    • Масіўнае збудаванне.
    • Масіўная фігура.

|| наз. масіўнасць, .

маска, , ж.

  1. Накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар з выразам для вачэй, а таксама чалавек у такой накладцы. Навагодняя м.

    • М. зайца.
    • Скінуць маску (перан. паказаць сваю сапраўдную сутнасць).
  2. перан. Прытворства, якое скрывае сутнасць каго-, чаго-н.

    • Пакрывацца маскай.
  3. Злепак з гіпсу, зняты з твару нябожчыка.

  4. Засцерагальная накладка на твар.

    • Супрацьгазавая м.
  5. У касметыцы: слой накладзенага на твар лекавага саставу, крэму і пад. (спец.).

|| прым. маскавы, .