Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

машбюро, нескл., н.

Скарачэнне: машынапіснае бюро.

машкара, , ж., зб.

Мошкі.

  • Балотная м.

машна, , ж. (уст.).

Мяшочак для грошай, а таксама (перан., разм.) пра грошы, багацце.

  • Набіць машну.

машонка1, , ж.

  1. Тое, што і машна (уст.).

  2. Скурана-мышачны мяшочак, у якім знаходзяцца мужчынскія палавыя залозы.

|| прым. машоначны, .

машонка2, , ж. (разм.).

Скураны капшук.

маштаб, , м.

  1. Адносіны даўжыні лініі на карце, глобусе, чарцяжы і пад. да яе сапраўднай даўжыні.

    • М. — 25 км у адным сантыметры.
  2. перан. Размах, значэнне.

    • Шырокі м. будаўнічых работ.
    • У сусветным маштабе.

|| прым. маштабны, .

маштабнасць, , ж.

Уласцівасць маштабнага (у 2 знач.), вялікая глыбіня ахопу чаго-н.

  • М. падзей.

маштак, , м.

Маларослы, каранасты, прыземісты, але дужы конік.

машына, , ж.

  1. Механізм, які выконвае пэўную работу, ператвараючы адзін від энергіі ў другі.

    • Паравая м.
    • Вязальная м.
  2. перан. Аб арганізацыі, што дзейнічае падобна механізму бесперабойна і дакладна; сістэма.

    • Ваенная м.
  3. Тое, што і аўтамабіль.

    • Легкавая м.

|| прым. машынны, .

  • М. парк.
  • М. пераклад (пераклад, які ажыццяўляецца электронна-вылічальнай машынай).

машына... і машына-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да машыны, машын (у 1 знач.), напр. машыназабеспячэнне, машыналікавы, машына-гадзіна;
  2. які мае адносіны да машыны, машын (у 3 знач.), напр. машынапракатны, машынаўладальнік.