Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мала, прысл.

  1. Нямнога, у невялікай колькасці.

    • М. зрабіў.
    • М. людзей.
    • М. часу.
  2. Недастаткова, менш, чым патрэбна.

    • У пакоі м. (безас. у знач. вык.) святла.

  • Мала таго (разм,), пабочн. сл. — акрамя таго.

  • Мала што (разм.) — не мае значэння, што з таго. Ні многа, ні мала — якраз столькі, роўна столькі.

мала...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. з малым, з малой колькасцю, напр. малаалкагольны, малаводны, малакаларыйны, малапясчаны, малатлусты, малавоблачны, малалессе, малаплодны, малафарматны, малапавярховы;
  2. слаба, не вельмі, напр. малавыражаны, маладаследаваны, маладзейсны, маланаселены;
  3. дрэнна, нездавальняюча, напр. малаабгрунтаваны, малаадукаваны, маладойны, малазабяспечаны, малапісьменны, малапрыстойны, маласпрактыкаваны;
  4. нядоўга, кароткі час, напр. маланошаны, малапатрыманы, малаўжываны.

малаважны, .

Няважны, нязначны.

  • Малаважная акалічнасць.

|| наз. малаважнасць, .

малаваты, (разм.).

Недастатковы па размеру, вялічыні.

  • М. клас.
  • Чаравікі малаваты.

малавер, , м.

Той, хто мала верыць у што-н.

|| ж. малаверка, .

малаверны, .

Які недастаткова верыць у каго-, што-н.

|| наз. малавер’е, .

малаводдзе, , н.

  1. Нізкі ўзровень вады ў рэках, азёрах і пад.

    • Летняе м.
  2. Недахоп вады, ападкаў, арашэння.

малага, , ж.

Гатунак дэсертнага вінаграднага віна.

малагабарытны, , (спец.).

Невялікіх памераў.

  • Малагабарытная мэбля.

|| наз. малагабарытнасць, .

маладажон, , м.

Мужчына, які нядаўна ажаніўся, а таксама (мн.) муж і жонка, якія нядаўна пажаніліся.

  • Шчаслівыя маладажоны.