Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мабілізаваны, , м.

Чалавек, прызваны ў армію па мабілізацыі.

|| ж. мабілізаваная, .

мабілізаваць, ; зак. і незак.

  1. Правесці (-водзіць) мабілізацыю (у 1 і 2 знач.) каго-, чаго-н.

    • М. у армію.
  2. каго (што) на што. Правёўшы неабходныя мерапрыемствы, прывесці (-водзіць) у актыўны стан для дасягнення якой-н. мэты.

    • М. шырокія масы на пасадку лесу.

|| зак. адмабілізаваць, .

|| звар. мабілізавацца, .

|| зак. адмабілізавацца, .

мабілізацыя, , ж.

  1. Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўнасць; прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны.

    • Усеагульная м.
  2. перан. Давядзенне каго-, чаго-н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое-н. заданне.

    • М. ўсіх сваіх сіл.

|| прым. мабілізацыйны, .

мабільны, .

  1. Рухомы, здольны хутка перамяшчацца.

    • Мабільныя войскі.
  2. перан. Здольны хутка дзейнічаць, прымаць рашэнні.

|| наз. мабільнасць, .

мабыць

Мусіць, напэўна, відаць.

  • Была ўжо, м., дванаццатая гадзіна.