Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

май, ✂, м.

  1. Пяты месяц каляндарнага года.

  2. Зелень для ўпрыгожвання (разм.).

◊

  • Першае Мая — свята міжнароднай салідарнасці працоўных.

|| прым. майскі, ✂.

  • М. жук.

майдан, ✂, м. (разм.).

Базар, базарная плошча (на поўдні Расіі, на Украіне).

|| прым. майданны, ✂.

майка, ✂, ж.

Трыкатажная сарочка без рукавоў і каўняра.

майна

У такелажнікаў, будаўнікоў выраз у знач.: апускай уніз!

майстар, ✂, м.

  1. Спецыяліст у якім-н. рамястве, у якой-н. галіне вытворчасці.

    • М. па абутку.
    • Выдатны м.
  2. Кіраўнік асобнага ўчастка вытворчасці, цэха.

    • Зменны м.
  3. Чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе.

    • М. жывапісу.
    • М. спорту (званне).
  4. на што і з інф. Аб лоўкім, здатным да чаго-н. чалавеку (разм.).

    • М. на розныя штукі.

|| ж. майстрыха, ✂.

|| прым. майстроўскі, ✂.

майстраваць, ✂; незак.

Рабіць, вырабляць што-н., звычайна ручным спосабам.

|| зак. змайстраваць, ✂ і вымайстраваць, ✂.

|| наз. майстраванне, ✂.

майстэрня, ✂, ж.

  1. Вытворчае памяшканне.

    • Сталярная м.
    • М. мастака.
  2. Аддзел цэха ці завода.

    • Інструментальная м.

|| прым. майстэрневы, ✂.

майстэрскі, ✂.

Вельмі добра, дасканала зроблены.

  • Майстэрскае выкананне.

майстэрства, ✂, н.

  1. Прафесійны занятак, рамяство.

    • Вучыць майстэрству.
  2. Вялікае ўменне, мастацтва ў якой-н. галіне.

    • Педагагічнае м.