Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мат​1, ✂, м.

Пройгрыш у шахматнай гульні.

  • Спёрты м.

|| прым. матавы, ✂.

  • Матавая пазіцыя.

мат​2, ✂, м. (разм.).

Брыдкая лаянка.

|| прым. мацерны, ✂.

мата, ✂, ж.

Пляцёнка з саломы, чароту, травы і пад., якую звычайна сцелюць на падлогу.

матава-...

Першая частка складаных слоў са знач. матавы, з матавым адценнем, напр. матава-белы, матава-блакітны, матава-малочны, матава-серабрысты.

матавіла, ✂, н.

  1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.

  2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата.

матавоз, ✂, м.

Лакаматыў з рухавіком унутранага згарання невялікай магутнасці, прызначаны для дапаможных і манеўровых работ.

|| прым. матавозны, ✂.

матавы, ✂.

  1. Без глянцу, без бляску.

    • М. колер твару.
  2. Паўпразрысты.

    • Матавае шкло.

|| наз. матавасць, ✂.

матадор, ✂, м.

Галоўны ўдзельнік бою быкоў, які наносіць смяротны ўдар быку; тарэадор.

маталка, ✂, ж.

Прыстасаванне для змотвання чаго-н.

матальшчык, ✂, м.

Той, хто займаецца матаннем (нітак, пражы і пад.).

|| ж. матальшчыца, ✂.

|| прым. матальшчыцкі, ✂.