Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мажарытарны, ✂:

  • мажарытарная сістэма (спец.) — сістэма выбараў, пры якой у лік выбраных трапляюць кандыдаты партыі, што атрымала большасць галасоў у дадзенай акрузе.

мажджэр, ✂, м. (разм.).

Металічны таўкач.

мажджэрыць, ✂; незак. (разм.).

Драбіць, таўчы, раздрабляць.

мажлівы, ✂ (разм.).

Тое, што і магчымы.

|| наз. мажлівасць, ✂.

мажнець, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца тоўстым, мажным.

  • З гадамі пачынаю м.

|| зак. памажнець, ✂.

мажны, ✂.

Дзябёлы, поўны, моцнага целаскладу.

  • М. мужчына.

мажор, ✂, м.

  1. Музычны лад бадзёрай, радаснай гукавой афарбоўкі, акорд якога грунтуецца на вялікай тэрцыі (спецыяльны тэрмін).

  2. перан. Вясёлы, радасны настрой (разм.).

    • Быць у мажоры.

|| прым. мажорны, ✂.

  • М. тон.
  • М. настрой.