Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

муар, , м.

Шаўковая тканіна з разводамі, якія пераліваюцца рознымі адценнямі.

|| прым. муаравы, .

  • Муаравая стужка.

мудраваць, ; незак. (разм.).

  1. Рабіць што-н. складанае, незвычайнае.

  2. Залішне ўскладняць якую-н. справу.

|| зак. намудраваць, і змудраваць, .

|| наз. мудраванне, .

мудрагелісты, (разм.).

  1. Цяжкі для разумення, выканання; складаны.

    • Мудрагелістае пытанне.
  2. Мудроны, замыславаты, вычварны.

    • М. ўзор.

|| наз. мудрагелістасць, .

мудрагеліць, ; незак. (разм.).

Тое, што і мудраваць.

|| зак. змудрагеліць, .

|| наз. мудрагельства, .

мудрасць, , ж.

  1. гл. мудры.

  2. Глыбокі розум, заснаваны на жыццёвым вопыце.

    • Народная м.

  • Зуб мудрасці — трэці вялікі карэнны зуб, які вырастае пасля 20 гадоў.

мудры, .

  1. Надзелены вялікім розумам, вельмі разумны.

    • М. палкаводзец.
  2. Заснаваны на глыбокім вопыце, веданні чаго-н.

    • Мудрая палітыка.

|| наз. мудрасць, .

мудрыць, ; незак. (разм.).

Тое, што і мудраваць.

мудрэц, , м.

Мудры, разумны чалавек.

муж, , м.

  1. Жанаты мужчына ў адносінах да сваёй жонкі.

    • Уважлівы м.
  2. Дзеяч у якой-н. галіне (кніжн.).

    • Дзяржаўны м.

|| прым. мужаў, .

мужацца, ; незак.

Праяўляць стойкасць, мужнасць у цяжкіх абставінах.

  • М. ў баях.