Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мундзір, ✂, м.

Ваеннае або цывільнае форменнае адзенне.

  • Парадны м.

◊

  • Бульба ў мундзірах (разм.) — звараная з лупінамі бульба.

|| памянш. мундзірчык, ✂.

|| прым. мундзірны, ✂.

муніцыпалізаваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (-водзіць) муніцыпалізацыю чаго-н.

муніцыпалізацыя, ✂, ж.

Перадача дзяржаўнай уладай уласнасці прыватных асоб (на зямлю, будынкі) у распараджэнне органаў мясцовага самакіравання.

муніцыпалітэт, ✂, м.

Орган гарадскога або сельскага самакіравання, а таксама адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах.

|| прым. муніцыпальны, ✂.