Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мушка​1, ✂, ж.

  1. гл. муха.

  2. Род пластыру са спецыяльнага парашку.

    • Шпанская м.
  3. Наклееная або намаляваная чорная крапінка на твары ў выглядзе радзімкі.

  4. Упрыгожанне ў выглядзе круглага вузялка на празрыстай тканіне.

мушка​2, ✂, ж.

Частка прыцэльнага прыстасавання ў ручной агнястрэльнай зброі, размешчаная на пярэдняй частцы ствала.

  • Узяць на мушку каго-н. (прыцэліцца ў каго-н.; таксама перан. сканцэнтраваць увагу на кім-н.).

мушкет, ✂, м.

Старажытнае буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання пораху.

|| прым. мушкетны, ✂.

мушкецёр, ✂, м.

Салдат, узброены мушкетам.

|| прым. мушкецёрскі, ✂.

муштра, ✂, ж.

Суровая сістэма выхавання, навучання (першапачаткова ваеннага).

муштраваць, ✂; незак.

  1. Абучаць, падвяргаючы суровым патрабаванням.

  2. Дапякаць каму-н. несправядлівымі папрокамі.

|| зак. вымуштраваць, ✂.

|| наз. муштраванне, ✂ і муштроўка, ✂.

муштук, ✂, м.

  1. Частка папяроснай гільзы, якую бяруць у рот пры курэнні, а таксама невялікая трубачка, у якую ўстаўляецца папяроса.

  2. Дэталь духавога інструмента, якую ў час ігры бяруць у рот або прыкладаюць да губ.

|| прым. муштуковы, ✂.