Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мус, , м.

Салодкая страва з узбітай да пены фруктовай, ягаднай, малочнай масы з маннымі крупамі або жэлацінам.

|| прым. мусавы, .

мусіраваць, ; незак.

  1. Узбіваць пену, прымушаць што-н. пеніцца.

  2. Іскрыцца, пеніцца (пра напіткі) (спец.).

    • Віно мусіруе.
  3. перан. Распаўсюджваць, перабольшваючы значэнне якіх-н. вестак (кніжн.).

    • М. чуткі.

мусіць, ; незак.

  1. Быць абавязаным зрабіць што-н.

    • Я мушу прызнаць сваю памылку.
  2. у форме інф., у знач. пабочн. Мабыць, напэўна, відаць.

    • Ты, м., не снедаў яшчэ.

мускат, , м.

  1. Араматычнае насенне мускатніку.

  2. Сорт вінаграду, а таксама віно з гэтага вінаграду.

|| прым. мускатны, .

  • Мускатнае дрэва.

мускул, , м.

Тое, што і мышца.

  • Ніводзін м. не здрыгнуўся (перан. нічым не выдаў хвалявання).

|| прым. мускульны, .

мускулатура, , ж.

Мускулы, сукупнасць мускулаў.

  • Гіра для развіцця мускулатуры.

|| прым. мускулатурны, .

мускулісты, .

З развітымі мускуламі.

  • М. барэц.

|| наз. мускулістасць, .

мускус, , м.

Вельмі пахучае рэчыва, што выпрацоўваецца залозамі самца кабаргі і некаторых іншых жывёл, якое выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.

|| прым. мускусны, .

муслін, , м.

Лёгкая тонкая баваўняная ці шаўковая тканіна.

|| прым. муслінавы, .

мусон, , м.

Устойлівы сезонны вецер, які летам дзьме з мора на сушу, а зімой з сушы на мора.

  • Трапічныя мусоны.

|| прым. мусонны, .