Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мучанік, ✂, м.

Той, хто перанёс ці пераносіць якія-н. мукі, пакуты.

  • Хрысціянскія мучанікі.

|| ж. мучаніца, ✂.

мучністы, ✂.

  1. Які змяшчае ў сабе муку або крухмал.

    • Мучністая бульба.
  2. Падобны чым-н. на муку.

    • М. налёт на раслінах.

|| наз. мучністасць, ✂.

мучны, ✂.

  1. гл. мука.

  2. Прыгатаваны з мукі.

    • Мучныя аладкі.
    • Любіць мучное (наз.).

мучыцель, ✂, м.

Той, хто мучыць каго-н.

|| ж. мучыцелька, ✂.

|| прым. мучыцельскі, ✂.

мучыцца, ✂; незак.

  1. Цярпець мукі, пакуты ад чаго-н.

    • М. ад болю.
  2. з кім-чым і над чым. Рабіць што-н. і адчуваць цяжкасці.

    • М. над складанай задачай.

|| зак. замучыцца, ✂ і змучыцца, ✂.

мучыць, ✂; незак.

Прычыняць мукі, пакуты каму-н.

  • М. жывёл.
  • М. у засценках.

|| зак. замучыць, ✂ і змучыць, ✂.

мучэнне, ✂, н.

Мука, пакута.

  • Не дзіця, а м.