Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мэбельшчык, ✂, м.

Майстар, які робіць мэблю.

мэбліроўка, ✂, ж.

  1. гл. мэбляваць.

  2. Мэбля, абстаноўка.

    • Багатая м.

мэбля, ✂, ж., зб.

Прадметы абстаноўкі памяшкання.

  • Мяккая м.
  • Дом мэблі.

|| прым. мэблевы, ✂.

мэбляваць, ✂; зак. і незак.

Абставіць (-таўляць) мэбляй.

  • М. кватэру.

|| наз. мэбліроўка, ✂.

мэкаць, ✂; незак. (разм.).

Утвараць працяжныя гукі «мэ-мэ» (пра авечак, коз).

|| аднакр. мэкнуць, ✂.

|| наз. мэканне, ✂.

мэндлік, ✂, м.

Пяць снапоў аўса, ячменю, пастаўленыя кучкай каласамі ўгору для прасушкі і накрытыя распрасцёртым снапом зверху.

мэр, ✂, м.

Галава муніцыпалітэта, гарадскога кіраўніцтва.

мэрыя, ✂, ж.

Муніцыпальнае ўпраўленне, а таксама будынак, дзе знаходзіцца гэта ўпраўленне.

мэта, ✂, ж.

Тое, да чаго імкнуцца, што трэба ажыццявіць.

  • Ісці да запаветнай мэты.

◊

  • З мэтай — для таго каб.

|| прым. мэтавы, ✂.

мэтавы, ✂.

  1. гл. мэта.

  2. Накіраваць на дасягненне якой-н. мэты (спец.).

    • Мэтавае фінансаванне.