Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мова, ✂, ж.

  1. Сродак чалавечых зносін і выказвання думкі з уласцівымі яму фанетыка-граматычным ладам і лексічным фондам.

    • Беларуская м.
    • Класічныя мовы.
  2. Сукупнасць унармаваных сродкаў выражэння славеснай творчасці, уласцівых індывідуальнай манеры пісьменніка; стыль.

    • М. Янкі Купалы.
    • Літаратурная м.
  3. Здольнасць гаварыць.

    • У хворага адняло мову.
  4. Сістэма знакаў, гукаў, сігналаў, якія перадаюць інфармацыю.

    • М. лічбаў.
    • М. формул.
  5. Асаблівасць маўлення, манера гаварыць.

    • Дзіцячая м.
  6. адз., перан., чаго. Тое, што тлумачыць сабой што-н., паясняе.

    • М. фактаў.

◊

  • Аналітычныя мовы — мовы, у якіх граматычныя адносіны выражаюцца службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй і інш.

  • Жывая мова — мова, на якой гаворыць дадзены народ у дадзены перыяд.

  • Індаеўрапейскія мовы — мовы, што ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю моў (славянскія, германскія, раманскія і інш. мовы).

  • Эзопаўская мова — алегарычная мова, пры дапамозе якой скрываецца прамы сэнс выказвання.

  • Гаварыць на розных мовах — не прыходзіць да ўзаемаразумення.

  • Знайсці агульную мову — прыйсці да згоды.

|| прым. моўны, ✂.

мовавед, ✂, м.

Тое, што і мовазнавец.

|| прым. моваведскі, ✂.

мовазнавец, ✂, м.

Спецыяліст у галіне мовазнаўства.

|| прым. мовазнаўчы, ✂.

мовазнаўства, ✂, н.

Навука аб мове (у 1 і 2 знач.).

|| прым. мовазнаўчы, ✂.

моватворчасць, ✂, ж. (кніжн.).

Стварэнне слоў і выразаў людзьмі, якія гавораць на дадзенай мове.

  • Народная м.

|| прым. моватворчы, ✂.

могілкі, ✂.

  1. Месца, дзе хаваюць памёршых.

    • Навокал царквы — м.
  2. перан. Месца, куды звозяць старую, пабітую тэхніку.

    • М. варожай тэхнікі.

|| прым. могілкавы, ✂.

могільнік, ✂, м.

  1. Тое, што і могілкі.

  2. Старажытныя могілкі.

  3. Месца захавання радыёактыўных адходаў (спец.).

|| прым. могільнікавы, ✂.

мода, ✂, ж.

  1. Сукупнасць прывычак і густаў, якія пануюць у пэўным грамадскім асяроддзі ў пэўны час.

    • Апошняя м.
    • Выйсці з моды.
  2. мн. Навейшыя фасоны ўбораў.

    • Часопіс мод.
  3. Звычай, прывычка (разм.).

    • Узяў моду крычаць.

◊

  • Быць у модзе — модны (у 1 і 2 знач.).

|| прым. модны, ✂.

моднік, ✂, м. (разм.).

Той, хто ва ўсім прытрымліваецца моды; франт.

|| ж. модніца, ✂.

моднічаць, ✂; незак. (разм.).

Прытрымлівацца моды, франціць.