Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мол, ✂, м.

Партовае збудаванне ў выглядзе высокага і доўгага вала, якое засцерагае параходы ад марскіх хваль.

моладзь, ✂, ж., зб.

Маладое пакаленне, маладыя людзі.

|| прым. маладзёжны, ✂.

  • Маладзёжнае кафэ.

молат, ✂, м.

  1. Вялікі цяжкі малаток для ручной коўкі, драбнення камення.

    • Кавальскі м.
  2. Механічная прылада для апрацоўкі металаў пры дапамозе ціску.

    • Аўтаматычны м.
  3. Спартыўная прылада для кідання — металічнае ядро з тросам.

|| прым. молатавы, ✂.

моль​1, ✂, м.

Дробны матылёк, вусень якога нішчыць шарсцяныя тканіны, хлебнае зерне і інш.

|| прым. молевы, ✂.

моль​2, ✂, м. (спец.).

Сплаў лесу асобнымі бярвёнамі, а таксама лес, які сплаўляецца такім спосабам.

|| прым. молевы, ✂.

  • М. сплаў.