Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мока, нескл., м.

Адзін з вышэйшых гатункаў кавы.

  • Піць м.

мокнуць, ; незак.

  1. Станавіцца мокрым, вільготным.

    • М. пад дажджом.
  2. Псавацца ад празмернай вільгаці.

    • Сена мокне.
  3. Ляжаць у вадзе або іншай вадкасці для набыцця пэўных якасцей.

    • Лён мокне.

мокры, .

  1. Насычаны вільгаццю.

    • М. снег.
    • Мокрае адзенне.
  2. Дажджлівы, сыры (пра надвор’е) (разм.).

    • М. год.
  3. мокра, безас. у знач. вык. Вільготна, сыра.

    • На вуліцы мокра.
  4. Вочы на мокрым месцы у каго (разм.) — пра таго, хто часта плача.

  • Мокрае месца застанецца ад каго (разм.)ужыв. як пагроза расправіцца з кім-н.