Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

міг, , м.

Вельмі кароткі прамежак часу, імгненне.

  • У адзін м.

мігалка, , ж. (разм.).

  1. Газоўка, лямпачка без шкла.

  2. Ліхтар, які перарывістымі ўспышкамі падае сігналы транспарту.

мігальны, , (спец.).

  1. Звязаны з працэсам мігання, які служыць для мігання.

    • Мігальная перапонка вока.
  2. Забяспечаны вейкамі, якія заўсёды знаходзяцца ў руху.

    • М. эпітэлій.

мігам, прысл. (разм.).

Вельмі хутка.

  • М. збегаў.

мігатлівы, .

Які мігаціць.

  • М. агеньчык.

мігацець, ; незак.

  1. Паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку.

  2. Свяціць, блішчаць няроўным бляскам.

    • Мігацяць зоркі.

|| наз. мігаценне, .

мігаць, ; незак.

  1. Міжвольна паднімаць і апускаць павекі.

    • М. вачамі.
  2. Падаваць знак рухам павек.

    • М. сябру.
  3. перан. Свяціцца слабым, няроўным святлом.

    • Зорка мігае.
  4. перан. Хутка праносіцца перад вачыма, мільгаць.

    • Мігаюць машыны.

|| аднакр. мігнуць, .

|| наз. міганне, .

мігі:

  • гаварыць на мігі — размаўляць пры дапамозе жэстаў, знакаў.

міграцыя, , ж. (спец.).

Перамяшчэнне, перасяленне насельніцтва ўнутры краіны або за яе межы, жывёл з адной мясцовасці ў другую і г.д.

  • М. рыб.
  • Сезонная м. жывёл.

|| прым. міграцыйны, .

мігрыраваць, ; зак. і незак. (спец.).

Перасяліцца (-ляцца), здзейсніць (здзяйсняць) міграцыю.