Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мікра...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да малых памераў, велічынь, напр. мікраарганізм, мікраінфаркт, мікрараён, мікрафільм, мікрачасцінка, мікраметэарыт, мікрааўтамабіль, мікравыбух, мікрапрацэс, мікрарухавік, мікрасістэма, мікралітражны, мікраЭВМ;
  2. які мае адносіны да адзінкі, роўнай адной мільённай частцы той адзінкі, што называецца ў другой частцы складання, напр. мікраампер, мікравольт, мікрарэнтген.

мікраарганізм, , м.

Нябачны простым вокам пераважна аднаклетачны раслінны або жывёльны арганізм.

|| прым. мікраарганізменны, .

мікрабіёлаг, , м.

Спецыяліст у галіне мікрабіялогіі.

мікрабіялогія, , ж.

Раздзел біялогіі, які вывучае мікраарганізмы.

|| прым. мікрабіялагічны, .

мікраклімат, , м.

  1. Асаблівасці клімату на невялікім участку зямной паверхні.

  2. перан. Узаемаадносіны, умовы працы ў невялікім калектыве, у сям’і.

    • Маральны м.

|| прым. мікракліматычны, .

мікракосм, , м. (спец.).

Свет вельмі малых велічынь.

мікралітражка, , ж. (разм.).

Вельмі малы па літражу аўтамабіль.

|| прым. мікралітражачны, .

мікралітражны, .

Вельмі малы па літражу, меншы малалітражнага.

мікрапорысты, .

Пра вырабы з рызіны: з мікраскапічнымі порамі. порыстая падэшва.

мікрапрацэсар, , м.

Устройства апрацоўкі інфармацыі, якое праграмна кіруецца і прымяняецца ў мікраЭВМ, сістэмах аўтаматычнага кіравання.

|| прым. мікрапрацэсарны, .

  • Выстаўка мікрапрацэсарнай тэхнікі.