Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

міна​1, ✂, ж.

  1. Снарад з выбуховым рэчывам, які закладаецца ў зямлю, пад ваду і інш.

    • Падарвацца на міне.
  2. Снарад мінамёта.

  3. Тое, што і тарпеда.

|| прым. мінны, ✂.

  • Міннае поле.

міна​2, ✂, ж.

Выраз твару, мімічны рух, які выражае што-н.

  • Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні (за знешняй бесклапотнасцю старацца схаваць сваё незадавальненне, свае непрыемнасці).

мінамёт, ✂, м.

Гармата навеснага агню, якая страляе мінамі.

|| прым. мінамётны, ✂.

мінамётчык, ✂, м.

Ваеннаслужачы мінамётных часцей і падраздзяленняў.

мінаносец, ✂, м.

Ваенны карабель з моцным тарпедным узбраеннем.

мінарэт, ✂, м.

Вежа пры мячэці, з якой заклікаюць мусульман на малітву.

|| прым. мінарэтны, ✂.

мінашукальнік, ✂, м.

Апарат для пошуку закладзеных мін.

міндаліна, ✂, ж.

  1. Адзін арэх міндаля.

  2. Згусткі лімфатычнай тканіны на сценках глоткі, падобныя па форме на міндальны арэх.

міндаль, ✂, м.

  1. Паўднёвае дрэва з пладамі ў выглядзе арэхаў авальнай формы.

  2. зб. Плады гэтага дрэва.

|| прым. міндальны, ✂.

  • М. арэх.

міндальнічаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Быць празмерна ласкавым, сентыментальным.

  2. Праяўляць непатрэбную мяккасць, паблажлівасць да каго-н.

    • Нельга м. з гультаямі.

|| наз. міндальнічанне, ✂.