Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мізансцэна, ✂, ж.

Размяшчэнне дзеючых асоб і дэкарацый на сцэне ў розныя моманты выканання п’ес.

|| прым. мізансцэнічны, ✂.

мізантроп, ✂, м. (кніжн.).

Чалавеканенавіснік.

|| ж. мізантропка, ✂.

мізантропія, ✂, ж. (кніжн.).

Чалавеканенавісніцтва, варожыя адносіны да людзей.

|| прым. мізантрапічны, ✂.

мізарнець, ✂; незак.

  1. Худнець, траціць належны выгляд.

    • Жанчына на вачах мізарнела.
    • Мізарнее душа гэтага чалавека (перан.).
  2. Рабіцца меншым, менш значным (разм.).

    • Кавалак вяндліны з кожным днём мізарнее.

|| зак. змізарнець, ✂ і памізарнець, ✂.

мізэрны, ✂.

  1. Вельмі малы, нязначны.

    • М. тэрмін.
    • Мізэрныя інтарэсы.
  2. Схуднелы, худы, чэзлы.

    • Мізэрнае дзіця.
    • Мізэрныя ўсходы.
  3. Несамавіты на выгляд, убогі.

    • Ля ганка стаяў м. ўбогі чалавек.

|| наз. мізэрнасць, ✂.