Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мім, ✂, м.

Акцёр, які іграе толькі сродкамі мімікі, без слоў.

міма, прысл. і прыназ.

Мінаючы што-н.

  • Ехаць м.
  • Страляць м. цэлі.

◊

  • Прапусціць міма вушэй (разм.) — не звярнуць увагі на тое, пра што гавораць.

мімавольны, ✂.

Тое, што і міжвольны.

|| наз. мімавольнасць, ✂.

мімаездам, прысл. (разм.).

Праездам, па дарозе.

  • М. пабываць у музеі.

мімалётны, ✂.

  1. Які пралятае або праходзіць міма, не затрымліваючыся.

  2. Беглы, быстры.

    • М. позірк.
    • Мімалётная сустрэча.
  3. Які хутка знікае, хутка праходзіць, непрацяглы.

    • Мімалётнае шчасце.

|| наз. мімалётнасць, ✂.

мімаходам, прысл.

  1. Праходзячы, праязджаючы міма.

    • М. зайсці куды-н.
  2. перан. Між іншым, выпадкова.

    • М. сказаць.

міміка, ✂, ж.

Рухі мышцаў твару, якія выражаюць унутраны стан.

  • Выразная м.

|| прым. мімічны, ✂.

  • Мімічная сцэна.

мімікрыя, ✂, ж. (спец.).

Прыпадабненне некаторых відаў жывёл і раслін да навакольнага асяроддзя з мэтай самазахавання.

міміст, ✂, м.

Акцёр, які па-майстэрску, умела валодае мімікай.

|| ж. мімістка, ✂.

мімічны, ✂.

  1. гл. міміка.

  2. Які мае адносіны да ігры мімаў, да пантамімы.

    • М. ансамбль (ансамбль мімаў).