Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мнага...

Першая частка складаных слоў у знач. многа; ужыв. тады, калі націск падае на першы склад другога слова, напр. мнагалюдны, мнагаструнны, мнагабор’е.

мнагабожжа, , н.

Рэлігійная сістэма, якая прызнае існаванне многіх багоў, політэізм.

мнагаборац, , м.

Спартсмен, які ўдзельнічае ў мнагабор’і.

|| ж. мнагаборка, .

мнагабор’е, , н.

Спартыўнае спаборніцтва, якое ўключае комплекс практыкаванняў, а таксама спаборніцтва па некалькіх відах спорту.

мнагавата, прысл. (разм.).

Некалькі больш, чым патрэбна.

  • У яго м. даручэнняў.

мнагаводдзе, , н.

Празмерная колькасць вады, а таксама перыяд, калі ў рэках, вадаёмах бывае вады больш, чым звычайна.

мнагаводны, .

  1. Паўнаводны (пра рэкі, вадаёмы).

    • Мнагаводныя рэкі Сібіры.
  2. Багаты вадой; які добра арашаецца.

    • М. край.

|| наз. мнагаводнасць, .

мнагаграннік, , м.

Мнагаграннае геаметрычнае цела.

мнагагранны, .

  1. Які мае некалькі граней.

    • М. камень.
  2. перан. Рознабаковы, усебаковы.

    • М. талент.

|| наз. мнагаграннасць, .

мнагадзетны, .

Які мае многа дзяцей.

  • Мнагадзетная маці.

|| наз. мнагадзетнасць, .