Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

міф, , м.

  1. Старажытнае народнае паданне аб легендарных героях, багах, аб паходжанні свету і розных з’яў прыроды.

    • Міфы старажытнай Грэцыі.
  2. перан. Нешта фантастычнае, неверагоднае, выдумка.

    • М. аб непераможнасці фашысцкай ваеннай машыны.

|| прым. міфічны, .

міфалогія, , ж.

  1. Сукупнасць міфаў (у 1 знач.) якога-н. народа.

    • Славянская м.
  2. Навука, што вывучае міфы (у 1 знач.).

|| прым. міфалагічны, .

міфолаг, , м.

Спецыяліст па міфалогіі (у 2 знач.).