Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

міткаль, ✂, м.

Гатунак баваўнянай тканіны палатнянага перапляцення, неапрацаваны паркаль.

|| прым. міткалёвы, ✂ і міткальны, ✂.

мітра, ✂, ж.

Галаўны ўбор прадстаўнікоў вышэйшага духавенства і некаторых заслужаных святароў, які надзяваецца ў часе набажэнства.

мітрапаліт, ✂, м.

Вышэйшае ганаровае званне праваслаўных епіскапаў, а таксама епіскап, якому нададзена гэтае званне.

|| прым. мітрапаліцкі, ✂.

мітраполія, ✂, ж.

Царкоўна-адміністрацыйная акруга, якая знаходзіцца пад кіраваннем мітрапаліта.

мітрэнга, ✂, ж. (разм.).

Трывога, неспакой, непрыемнае здарэнне.

  • Тут пачалася нейкая м.

мітульга, ✂, ж. (разм.).

Мітусня, мільгаценне чаго-н.

  • Падала снегавая м.

мітусіцца, ✂; незак.

  1. Хутка і без перапынку перамяшчацца ў розных напрамках.

    • Мітусяцца людзі на вакзале.
    • Думкі мітусяцца (разм.).
  2. Увіхацца, мітусліва рабіць што-н.

    • М. каля печы.
  3. Мільгацець перад вачамі.

    • Літары мітусяцца.

мітуслівы, ✂.

  1. Вельмі рухавы, непаседлівы.

    • Мітуслівыя пчолы.
  2. Паспешлівы, хаатычны.

    • Пачаўся м. рух пасажыраў.
  3. Неспакойны.

    • М. горад.

|| наз. мітуслівасць, ✂.

мітусня, ✂, ж.

  1. Хуткі і бесперапынны рух у розных напрамках.

  2. Паспешнае хаатычнае перамяшчэнне з месца на месца.

  3. Бязладнае мільганне перад вачыма.

мітынг, ✂, м.

Масавы сход для абмеркавання якіх-н. палітычных або іншых надзённых пытанняў.

  • М. пратэсту.

|| прым. мітынговы, ✂.