Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

між, прыназ.

  1. Ужыв. для вызначэння прадметаў, пасярод якіх або ў прамежку паміж якімі што-н. знаходзіцца, адбываецца.

    • Дарога ўецца між палямі.
    • Дружба між народамі.
  2. Служыць для паказання становішча прадмета або праяўлення дзеяння ў прамежку, пасярод чаго-н.

    • Спрэчка між сяброў.

  • Між іншым —
    1. мімаходам, не звяртаючы асаблівай увагі;
    2. дарэчы, к слову кажучы.
  • Між (паміж) намі (кажучы) — аб чым-н. такім, чаго не варта гаварыць іншым, аб якім-н. сакрэце.

між... прыстаўка.

Утварае назоўнікі і прыметнікі са значэннем паміж, напр. міжгор’е, міжнароднік, міжгародні, міжкантынентальны.

міжведамасны, .

  1. Які адбываецца паміж рознымі ведамствамі.

    • Міжведамасная перапіска.
  2. Які аб’ядноўвае дзейнасць розных ведамстваў.

    • Міжведамасная камісія.

міжвольны, .

  1. Які не залежыць ад волі, свядомасці.

    • М. смех.
  2. Выпадковы, ненаўмысны.

    • М. сведка.

|| наз. міжвольнасць, .

міжгародні, .

Які дзейнічае, існуе паміж гарадамі.

  • Міжгародняя тэлефонная сувязь.

міжкалгасны, .

Агульны для некалькіх калгасаў, які належыць ім.

  • Міжкалгасная гідраэлектрастанцыя.

міжнароднік, , м.

Спецыяліст па пытаннях міжнароднай палітыкі, міжнароднага права, міжнароднага становішча.

міжнародны, .

  1. Які мае адносіны да знешняй палітыкі, да зносін паміж народамі і краінамі.

    • М. агляд.
  2. Які існуе паміж народамі, распаўсюджваецца на многія народы, інтэрнацыянальны.

    • Міжнародная салідарнасць працоўных.

міжпланетны, .

Які знаходзіцца, адбываецца паміж планетамі, у касмічнай прасторы.

  • М. пералёт.

міжраддзе, , н.

Прастора, адлегласць паміж радамі пасаджаных або пасеяных раслін.

|| прым. міжрадковы, .