Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мост, , м.

  1. Збудаванне для пераходу або пераезду цераз раку, канал, чыгунку і г.д.

    • Чыгуначны м.
    • Пантонны м.
  2. перан. Лінія дальняй паветранай радыё або тэлевізійнай сувязі, зносін.

    • Паветраны м. (пра паветраныя зносіны паміж пунктамі, якія не маюць іншых прамых сродкаў сувязі).
  3. У спорце: пастава, пры якой цела выгнута грудзямі ўверх з апорай на далоні і пяткі.

  4. Частка шасі аўтамашыны (спец.).

  5. Зубны пратэз: планка, на якой замацоўваецца рад штучных зубоў.

|| памянш. мосцік, і масток, .

|| прым. маставы, .

мостабудаванне, , н.

Пабудова мастоў.

мостабудаўнік, , м.

Спецыяліст па будаўніцтву мастоў.

мосцік, , м.

  1. гл. мост.

  2. Высокая пляцоўка, узвышэнне на караблях, вялікіх машынах, агрэгатах: высока размешчаная абгароджаная пляцоўка для кіравання.

    • Капітанскі м.