Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мота...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. маторны​2, напр. мотабот, мотанарты, мотасані, мотадрызіна, мотаадсек;
  2. матарызаваны, напр. мотадывізія, мотамеханізаваны, мотапяхота, мотастралковы;
  3. матацыклетны, напр. мотагонкі, мотагоншчык, мотаралі, мотатурызм, мотаспорт.

мотабаліст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца мотаболам.

мотабол, ✂, м.

Спартыўная камандная гульня; футбол на матацыклах.

|| прым. мотабольны, ✂.

мотагонкі, ✂.

Гонкі на матацыклах.

мотагоншчык, ✂, м.

Спартсмен, які ўдзельнічае ў мотагонках.

|| ж. мотагоншчыца, ✂.

мотадром, ✂, м.

Месца, пляцоўка са збудаваннямі, прыстасаваннямі для спаборніцтваў па матацыклетнаму спорту і выпрабаванняў матацыклаў.

|| прым. мотадромны, ✂.

мотапехацінец, ✂, м.

Ваеннаслужачы мотапяхоты.

мотапяхота, ✂, ж.

Матарызаваная пяхота.

|| прым. мотапяхотны, ✂.

мотаролер, ✂, м.

Від матацыкла з коламі малога дыяметра і з рухавіком, размешчаным ззаду сядла ці пад ім.

|| прым. мотаролерны, ✂.

моташна, безас. у знач. вык.

  1. Млосна, нядобра (пра стан здароўя).

  2. перан. Агідна, прыкра.

    • Слухаць м.