молат назоўнік | мужчынскі род

  1. Вялікі цяжкі малаток для ручной коўкі, драбнення камення.

    • Кавальскі м.
  2. Механічная прылада для апрацоўкі металаў пры дапамозе ціску.

    • Аўтаматычны м.
  3. Спартыўная прылада для кідання — металічнае ядро з тросам.

|| прыметнік: молатавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)