мова, , ж.

  1. Сродак чалавечых зносін і выказвання думкі з уласцівымі яму фанетыка-граматычным ладам і лексічным фондам.

    • Беларуская м.
    • Класічныя мовы.
  2. Сукупнасць унармаваных сродкаў выражэння славеснай творчасці, уласцівых індывідуальнай манеры пісьменніка; стыль.

    • М. Янкі Купалы.
    • Літаратурная м.
  3. Здольнасць гаварыць.

    • У хворага адняло мову.
  4. Сістэма знакаў, гукаў, сігналаў, якія перадаюць інфармацыю.

    • М. лічбаў.
    • М. формул.
  5. Асаблівасць маўлення, манера гаварыць.

    • Дзіцячая м.
  6. адз., перан., чаго. Тое, што тлумачыць сабой што-н., паясняе.

    • М. фактаў.

  • Аналітычныя мовы — мовы, у якіх граматычныя адносіны выражаюцца службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй і інш.

  • Жывая мова — мова, на якой гаворыць дадзены народ у дадзены перыяд.

  • Індаеўрапейскія мовы — мовы, што ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю моў (славянскія, германскія, раманскія і інш. мовы).

  • Эзопаўская мова — алегарычная мова, пры дапамозе якой скрываецца прамы сэнс выказвання.

  • Гаварыць на розных мовах — не прыходзіць да ўзаемаразумення.

  • Знайсці агульную мову — прыйсці да згоды.

|| прым. моўны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)