Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

муж, ✂, м.

  1. Жанаты мужчына ў адносінах да сваёй жонкі.

    • Уважлівы м.
  2. Дзеяч у якой-н. галіне (кніжн.).

    • Дзяржаўны м.

|| прым. мужаў, ✂.

мужацца, ✂; незак.

Праяўляць стойкасць, мужнасць у цяжкіх абставінах.

  • М. ў баях.

мужнасць, ✂, ж.

Храбрасць, вытрымка, адвага.

  • М. партызан і падпольшчыкаў.

мужнець, ✂; незак.

  1. Дасягаць поўнага фізічнага развіцця, рабіцца дарослым, сталым.

    • Хлапец на вачах мужнее.
  2. перан. Накапляць сілы, станавіцца больш моцным.

    • М. у барацьбе.

мужны, ✂.

Які вызначаецца мужнасцю, праяўляе мужнасць, сілу, адвагу.

  • М. народ.
  • М. характар.

мужчына, ✂, м.

Дарослы чалавек, асоба процілеглая жанчыне па полу.

  • Будзь мужчынам (паводзь сябе так, як належыць мужчыну).

|| прым. мужчынскі, ✂.

мужчынскі, ✂.

  1. гл. мужчына.

  2. Такі, як у мужчыны, уласцівы мужчыну.

    • М. голас.
    • Мужчынская кампанія.

мужык, ✂, м.

  1. Селянін (уст.).

  2. Тое, што і муж (у 1 знач.) (разм.).

  3. Аб грубым нявыхаваным чалавеку (разм.).

|| памянш. мужычок, ✂.

|| прым. мужыцкі, ✂ і мужычы, ✂.

мужыкаваты, ✂ (разм.).

Знешнасцю і манерамі падобны на мужыка (у 3 знач.).

|| наз. мужыкаватасць, ✂.