муза,
-
У грэчаскай міфалогіі: адна з дзевяці багінь, заступніца навук і мастацтваў.
-
перан. Крыніца паэтычнага натхнення, а таксама само творчае натхненне (кніжн. ).- М. яго змоўкла.
муза,
У грэчаскай міфалогіі: адна з дзевяці багінь, заступніца навук і мастацтваў.
музей,
Установа, якая збірае, вывучае, зберагае і выстаўляе для агляду помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама прыродазнаўчыя калекцыі.
||
музеязнавец,
Спецыяліст па музеязнаўству.
музеязнаўства,
Прыкладная навука аб арганізацыі і дзейнасці музеяў.
||
музыка1,
Галіна мастацтва, якая адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых мастацкіх вобразах, а таксама творы такога мастацтва.
Выкананне твораў гэтага мастацтва на інструментах.
||
музыка2,
Музыкант.
музыкавед,
Спецыяліст па музыказнаўству.
музыказнавец,
Тое, што і музыкавед.
музыказнаўства,
Раздзел мастацтвазнаўства, які вывучае тэорыю і гісторыю музыкі, музычную культуру народаў.
||
музыкальны,
Здольны да музыкі, які тонка разумее музыку.
||