Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

муфта​1, ✂, ж.

Прыналежнасць жаночай вопраткі — род адкрытага з двух бакоў цёплага мяшочка з футра для сагравання рук.

муфта​2, ✂, ж. (спец.).

Прыстасаванне для злучэння цыліндрычных частак машын, механізмаў, стальных канатаў.

  • М. счаплення.

|| прым. муфтавы, ✂.

муфтый, ✂, м.

Асоба вышэйшага мусульманскага духавенства, вучоны-багаслоў, тлумачальнік Карана.