Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

муха, ✂, ж.

Агульная назва шырокараспаўсюджаных двухкрылых насякомых.

  • Пакаёвыя мухі.
  • Рабіць з мухі слана (перан. значна перабольшваць што-н.).
  • Мухі не пакрыўдзіць (пра добрага, спакойнага чалавека).

◊

  • Быць пад мухай (разм.) — быць п’янаватым.

  • З мухамі ў носе — з норавам.

|| памянш. мушка, ✂.

|| прым. мушыны, ✂.

мухаедка, ✂, ж.

Насякомае з атрада рыючых або пясочных вос, якое корміць сваіх лічынак мухамі.

мухалоўка, ✂, ж.

  1. Прыстасаванне для знішчэння мух.

  2. Птушка сямейства вераб’іных.

    • Шэрая м.
  3. Членістаногая жывёліна-мнаганожка, якая ловіць мух і іншых насякомых.

|| прым. мухаловачны, ✂ і мухалоўкавы, ✂.

  • Сямейства мухалоўкавых (наз.).

мухамор, ✂, м.

Ядавіты грыб з чырвонай або жоўтай шапкай у белыя крапінкі.