Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мудраваць, ✂; незак. (разм.).

  1. Рабіць што-н. складанае, незвычайнае.

  2. Залішне ўскладняць якую-н. справу.

|| зак. намудраваць, ✂ і змудраваць, ✂.

|| наз. мудраванне, ✂.

мудрагелісты, ✂ (разм.).

  1. Цяжкі для разумення, выканання; складаны.

    • Мудрагелістае пытанне.
  2. Мудроны, замыславаты, вычварны.

    • М. ўзор.

|| наз. мудрагелістасць, ✂.

мудрагеліць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і мудраваць.

|| зак. змудрагеліць, ✂.

|| наз. мудрагельства, ✂.

мудрасць, ✂, ж.

  1. гл. мудры.

  2. Глыбокі розум, заснаваны на жыццёвым вопыце.

    • Народная м.

◊

  • Зуб мудрасці — трэці вялікі карэнны зуб, які вырастае пасля 20 гадоў.

мудры, ✂.

  1. Надзелены вялікім розумам, вельмі разумны.

    • М. палкаводзец.
  2. Заснаваны на глыбокім вопыце, веданні чаго-н.

    • Мудрая палітыка.

|| наз. мудрасць, ✂.

мудрыць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і мудраваць.

мудрэц, ✂, м.

Мудры, разумны чалавек.