Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мара, , ж.

  1. Тое, што створана ўяўленнем, фантазіяй.

    • Прыгожыя мары.
  2. Прадмет жаданняў, імкненняў.

    • М. ўсяго жыцця.
    • Не туфлі, а м. (незвычайна прыгожыя; разм.).

марабу, нескл., н.

Вялікая трапічная птушка сямейства буслоў з доўгай дзюбай і з галавой без пер’я.

маравы, :

  • маравая пошасць — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць.

марадзёр, , м.

  1. Той, хто грабіць забітых і раненых на полі бою і займаецца грабяжом насельніцтва ў месцах катастроф.

    • Фашысцкія марадзёры.
  2. Гандляр-спекулянт, які прадае што-н. па непамерна высокіх цэнах (разм.).

|| ж. марадзёрка, .

|| прым. марадзёрскі, .

марадзёрства, , н.

Паводзіны, заняткі марадзёра.

марадзёрстваваць, ; незак.

Займацца марадзёрствам.

маразілка, , ж. (разм.).

Камера халадзільніка для хуткага замарожвання мясных, рыбных і інш. харчовых прадуктаў.

маразм, , м.

Стан поўнага ўпадку псіхафізічнай дзейнасці.

  • Старэчы м.

|| прым. маразматычны, .

маразматык, , н.

Чалавек, які знаходзіцца ў стане маразму.

|| ж. маразматычка, .

марак, , м.

  1. Той, хто служыць у марскім флоце.

  2. Чалавек, які добра ведае мора і марскую справу.

|| памянш. марачок, .

|| прым. марацкі, .