Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маяк, ✂, м.

Вежа з сігнальнымі агнямі на беразе мора або вострава, якія паказваюць шлях караблям.

|| прым. маячны, ✂.

маянэз, ✂, м.

  1. Соўс з алею, яечнага жаўтка, воцату, гарчыцы і іншых прыпраў.

  2. Халодная страва з рыбы, птушкі, агародніны, залітая такім соусам.

    • М. з судака.

|| прым. маянэзны, ✂.

маярат, ✂, м. (спец.).

  1. У буржуазным грамадстве: парадак атрымання спадчыны, пры якім зямельнае ўладанне пераходзіць старэйшаму сыну або старэйшаму ў родзе.

  2. Нерухомая маёмасць, на якую пашырана такое права.

|| прым. маяратны, ✂.

маятнік, ✂, м.

  1. Стрыжань з цяжарам на ніжнім канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане.

    • Насценны гадзіннік з маятнікам.
  2. Рухомае кольца ў ручным ці кішэнным гадзінніку, якое рэгулюе ход.

|| прым. маятнікавы, ✂.

маячыць, ✂; незак. (разм.).

Узвышацца над наваколлем.

  • Заводскія трубы маячылі ўдалечыні.