Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мац у знач. вык. (разм.).

Ужыв. паводле знач. дзеясл. мацаць.

  • М. у кішэнь, а кашалька як не было.

маца, ✂, ж.

Тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія выпякаюцца, паводле яўрэйскага абраду, да Вялікадня.

мацавальшчык, ✂, м.

Горнарабочы, спецыяліст па крапяжу.

  • Шахцёр мацавальшчык.

мацаваць, ✂; незак.

  1. Трывала прымацоўваць.

  2. Рабіць моцным, узмацняць.

    • М. абарону краіны.
  3. Моцна прывязваць, замацоўваць.

    • М. трос.
  4. Правяраць моц яйка, куштаць (разм.).

    • М. яйка.

|| зак. памацаваць, ✂.

|| наз. мацаванне, ✂.

мацак, ✂, м. (разм.).

  1. Здаровы, моцны чалавек.

  2. Моцны тытунь, напітак і інш.

мацаць, ✂; незак.

  1. Датыкаючыся, распазнаваць што-н., упэўнівацца ў чым-н.

    • М. пульс.
  2. Шукаць вобмацкам.

    • М. ракаў.
  3. перан., каго-што.

    • Абшукваць промнем пражэктара.

|| наз. мацанне, ✂.

мацеркі, ✂ і мацяркі, ✂ (разм.).

Тое, што і маці.

мацёры, ✂.

  1. Сталы, поўны сіл (пра жывёлу).

    • М. воўк.
  2. перан. Вопытны.

    • М. шпіён.
  3. перан. Непапраўны, закаранелы.

    • М. бюракрат.

|| наз. мацёрасць, ✂.

маці, ✂, ж.

  1. Жанчына ў адносінах да сваіх дзяцей.

    • Родная м.
    • Маці-адзіночка (жанчына, якая выхоўвае самастойна пазашлюбнае дзіця).
    • У чым маці нарадзіла (зусім голы, без ніякага адзення).
  2. Самка ў адносінах да яе дзяцей.

  3. Зварот да старой жанчыны або жанчыны ў гадах.

    • Скажыце, маці, ці далёка Смаргонь?

|| прым. мацярынскі, ✂ і мацерын, ✂.

  • Мацярынская любоў.
  • Мацерына паліто.

мацнаваты, ✂ (разм.).

Даволі моцны.

  • М. мароз.
  • М. чай.