Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мадам, нескл., ж.

  1. Зварот да замужняй жанчыны ў Францыі, дарэвалюцыйнай Расіі і некаторых іншых краінах.

  2. У буржуазна-дваранскім асяроддзі дарэвалюцыйнай Расіі: выхавальніца-іншаземка ў багатай сям’і.

мадапалам, ✂, м.

Баваўняная тканіна, з якой шыюць пераважна бялізну.

|| прым. мадапаламавы, ✂.

мадзець, ✂; незак. (разм.).

  1. Жыць у беднасці, гібець.

    • Не жывём, а сяк-так мадзеем.
  2. Станавіцца хваравітым, чахнуць.

  3. Бязмэтна існаваць, марнець.

мадзьяры, ✂, м.

Тое, што і венгры.

|| ж. мадзьярка, ✂.

|| прым. мадзьярскі, ✂.

мадонна, ✂, ж.

Назва Багародзіцы ў католікаў.

мадрыгал, ✂, м.

Невялікі лірычны верш, які прысвечаны жанчыне і змяшчае пахвалу ёй.

|| прым. мадрыгальны, ✂.

мадуляваць, ✂; незак. (спец.).

  1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую (пра музычныя гукі).

  2. Змяняцца, пераўтварацца (пра электрычныя ваганні).

|| наз. мадуляцыя, ✂.

мадыстка, ✂, ж. (уст.).

Жанчына, якая займаецца шыццём моднага жаночага адзення і галаўных убораў.

мадыфікаваць, ✂; зак. і незак.

Тое, што і відазмяніць (-няць).

|| звар. мадыфікавацца, ✂.

|| наз. мадыфікацыя, ✂.

мадэліраваць, ✂; незак.

Рабіць, ствараць мадэль (у 1 і 4 знач.) чаго-н.

|| зак. змадэліраваць, ✂.

|| наз. мадэліраванне, ✂.

  • М. гідразбудаванняў.