маці назоўнік | жаночы род
-
Жанчына ў адносінах да сваіх дзяцей.
- Родная м.
- Маці-адзіночка (жанчына, якая выхоўвае самастойна пазашлюбнае дзіця).
- У чым маці нарадзіла (зусім голы, без ніякага адзення).
-
Самка ў адносінах да яе дзяцей.
-
Зварот да старой жанчыны або жанчыны ў гадах.
- Скажыце, маці, ці далёка Смаргонь?
|| прыметнік: мацярынскі і мацерын.
- Мацярынская любоў.
- Мацерына паліто.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)