майстар, , м.

  1. Спецыяліст у якім-н. рамястве, у якой-н. галіне вытворчасці.

    • М. па абутку.
    • Выдатны м.
  2. Кіраўнік асобнага ўчастка вытворчасці, цэха.

    • Зменны м.
  3. Чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе.

    • М. жывапісу.
    • М. спорту (званне).
  4. на што і з інф. Аб лоўкім, здатным да чаго-н. чалавеку (разм.).

    • М. на розныя штукі.

|| ж. майстрыха, .

|| прым. майстроўскі, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)