маска, ​, ж.

  1. Накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар з выразам для вачэй, а таксама чалавек у такой накладцы. Навагодняя м.

    • М. зайца.
    • Скінуць маску (перан. паказаць сваю сапраўдную сутнасць).
  2. перан. Прытворства, якое скрывае сутнасць каго-, чаго-н.

    • Пакрывацца маскай.
  3. Злепак з гіпсу, зняты з твару нябожчыка.

  4. Засцерагальная накладка на твар.

    • Супрацьгазавая м.
  5. У касметыцы: слой накладзенага на твар лекавага саставу, крэму і пад. (спец.).

|| прым. маскавы, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)