Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кам...1

Першая частка складаных слоў са знач. камуністычны, напр. кампартыя, камфракцыя, камячэйка.

кам...2

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. камандны, напр. камсастаў;

  2. камандзір, напр. кампалка, камроты, камузвода.

каманда, , ж.

  1. Кароткі вусны загад па ўстаноўленай форме.

    • Раздалася к. «Адбой».
    • Як па камандзе (разам, дружна).
  2. Камандаванне якой-н. воінскай часцю.

    • Атрад пад чыёй-н. камандай.
  3. Атрад, вайсковае падраздзяленне, а таксама часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння.

    • Сапёрная к.
    • Пажарная к.
  4. Асабовы састаў, экіпаж судна.

    • К. з 20 чалавек.
  5. Спартыўны калектыў.

    • Футбольная к.

  • Далажыць па камандзе — у ваенных: далажыць непасрэднаму начальніку.

|| прым. камандны, .

камандаванне, , н.

  1. гл. камандаваць.

  2. зб. Асобы, якія стаяць на чале войска, вайсковых падраздзяленняў.

    • Вярхоўнае к.
    • К. дывізіі.

камандаваць, ; незак.

  1. Вымаўляць словы каманды, задаваць каму-н. каманду.

  2. Быць камандзірам.

    • К. палком.
    • К. парадам (войскамі на парадзе).
  3. перан., кім-чым, над кім-чым і без дапаўнення. Загадваць, аддаваць распараджэнні (разм.).

    • Ніхто не любіць, каб ім камандавалі.

|| зак. скамандаваць, і закамандаваць, .

|| наз. камандаванне, .

камандзір, , м.

Начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна.

  • К. палка.
  • К. крэйсера.
  • Развялося тут камандзіраў! (перан. пра таго, хто любіць камандаваць, аддаваць загады; разм.).

|| прым. камандзірскі, .

камандзіраваць, ; зак. і незак.

Адправіць (адпраўляць) куды-н. са службовым даручэннем.

  • К. на з’езд пісьменнікаў.

|| наз. камандзіроўка, і камандзіраванне, .

камандзіроўка, , ж.

  1. гл. камандзіраваць.

  2. Службовае заданне, звязанае з паездкай куды-н.

    • Атрымаць камандзіроўку.
  3. Паездка для выканання такога задання.

    • Паехаць у камандзіроўку.
  4. Пасведчанне аб такім заданні (разм.).

    • Выпісаць камандзіроўку.

|| прым. камандзіровачны, .

  • Атрымаць камандзіровачныя (наз. грошы на расходы па камандзіроўцы).

камандзірскі, .

  1. гл. камандзір.

  2. перан. Уласцівы камандзіру, начальніцкі.

    • К. голас.
    • К. тон.

камандзірыха, , ж. (разм.).

Жонка камандзіра.