Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канава, ✂, ж.

Неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады.

  • Асушальная к.

|| памянш. канаўка, ✂.

|| прым. канаўны, ✂.

канавакапальнік, ✂, м.

Машына для капання канаў, траншэй і пад.

канавал, ✂, м. (уст.).

Знахар, які лечыць коней.

  • Такому канавалу не даверыш сваё здароўе (перан.; пра дрэннага ўрача, невука; разм. пагард.).

канавод, ✂, м.

  1. Чалавек, які наглядае за коньмі, калі коннікі спешваюцца.

  2. перан. Завадатар, важак у якой-н. справе (разм.).

|| прым. канаводскі, ✂.

канаводзіць, ✂; незак. (разм.).

Быць канаводам (у 2 знач.).

|| прым. канаводскі, ✂.

канавязь, ✂ і конавязь, ✂, ж.

Прыстасаванне для прывязвання коней на адкрытым месцы.

|| прым. канавязны, ✂ і конавязны, ✂.

канадцы, ✂, м.

Насельніцтва Канады.

|| ж. канадка, ✂.

|| прым. канадскі, ✂.

канаіст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца грэбляй на каноэ.

канакрад, ✂, м.

Злодзей, які крадзе коней.

канакрадства, ✂, н.

Крадзеж коней; занятак канакрада.