Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каб​1, злуч.

  1. Далучае да галоўнага пабочны сказ з мэтавым або паясняльным значэннем.

    • Трэба чытаць больш выразна, каб усім было зразумела.
    • Спяшаюся, каб не спазніцца на поезд.
  2. умоўны. Далучае даданы сказ, які паведамляе пра ўмовы здзяйснення чаго-н.

    • Каб ён змог, то зрабіў бы сам.
    • Не прыехаў бы, каб не было патрэбы.
  3. Уводзіць пабочныя і ўстаўныя словазлучэнні і сказы.

    • А я, каб ты ведала, заўтра паеду ў камандзіроўку.

каб​2, часц.

  1. Ужыв. пры выказванні скаргі, праклёну, пажадання (звычайна ў пачатку простых сказаў).

    • К. такіх вылюдкаў зямля не насіла!
  2. Ужыв. пры выказванні сумнення ў магчымасці чаго-н.

    • К. толькі адна гэта бяда.

кабала, ✂, ж.

  1. У старажытнай і сярэдневяковай Русі: даўгавое абавязацельства, якое ставіла пазычальніка ў асабістую маёмасную залежнасць ад пазыкадаўца, а таксама сама гэта залежнасць.

  2. перан. Поўная залежнасць ад каго-н.

    • Селянін быў у кабале ў памешчыка.

кабалістыка, ✂, ж.

  1. Сярэдневяковая містычная плынь у іудаізме, якая прымяняла магічныя рытуалы і варажбу.

  2. перан. Штосьці незразумелае, заблытанае, поўнае загадкавай сілы (кніжн. іран.).

|| прым. кабалістычны, ✂.

кабальны, ✂.

  1. Які мае адносіны да кабалы (у 1 знач.), знаходзіцца ў кабале (у 2 знач.).

    • Кабальная залежнасць.
  2. перан. Які з’яўляецца кабалой (у 2 знач.), вельмі цяжкі.

    • Кабальныя ўмовы.

кабан, ✂, м.

  1. Самец свінні, кныр.

  2. Дзікая свіння, дзік.

|| памянш. кабанчык, ✂.

кабаніна, ✂, ж.

Мяса кабана.

  • Воўк да кабаніны вельмі ласы.

кабарга, ✂, ж.

Сібірская і азіяцкая бязрогая горная жывёліна сямейства аленевых.

|| прым. кабарговы, ✂.

кабардзінцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае карэннае насельніцтва Кабарды, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. кабардзінка, ✂.

|| прым. кабардзінскі, ✂.

кабарэ, нескл., н.

Невялікі рэстаран з эстрадай.