Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каляды, і коляды,

Народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання.

|| прым. калядны, .

  • Калядныя маразы.

канавязь, і конавязь, , ж.

Прыстасаванне для прывязвання коней на адкрытым месцы.

|| прым. канавязны, і конавязны, .

кобальт, , м.

Хімічны элемент, серабрыста-белы метал з чырванаватым адлівам.

|| прым. кобальтавы, .

  • К. сплаў.

кобза, , ж.

Старадаўні ўкраінскі струнны шчыпковы музычны інструмент.

кобра, , ж.

Ядавітая змяя спякотных краін сямейства аспідаў, з плямамі ніжэй галавы.

ковы, .

Тое, што і аковы (ужыв. ў паэзіі).

код, , м.

Сістэма ўмоўных абазначэнняў, сігналаў, якія перадаюць інфармацыю.

  • Тэлеграфны к.
  • Лічбавы к.

  • Генетычны код (спец.) — паслядоўнасць размяшчэння матэрыяльных носьбітаў спадчыннасці (генаў), якая перадаецца ад пакалення да пакалення.

|| прым. кодавы, .

кодла, , н. (разм.).

  1. Гняздо, логава.

  2. Вывадак, сям’я, род.

    • Сусед прыехаў з усім сваім кодлам.
    • Варожае к. (перан. ворагі; пагард.).

кодэкс, , м.

  1. Звод законаў.

    • Грамадзянскі к.
  2. перан., чаго або які. Сукупнасць асноўных правіл, перакананняў (кніжн.).

    • Маральны к. будаўнікоў новага грамадства.
  3. Старадаўні рукапіс у пераплёце (спец.).

    • Пергаментны к.

кожны, , займ.

Усякі, адзін з усіх, узяты асобна.

  • К. год.
  • Кожныя дзве гадзіны.
  • На к. дзень (для паўсядзённага ўжытку).
  • Кожнаму не патрапіш сказаць (наз.).
  • К. так паступіць (наз.).